:

У Нарвегіі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2020 г.

22 чэрвеня 2020 г., у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Пасол Дзмітрый Мірончык прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ля мемарыяла на савецкіх вайсковых могілках на нарвежскім востраве Цьёта.

У прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі і грамадскасці віцэ-мэр камуны Алстахёўг уручыў Паслу Беларусі капсулу з зямлёй, сабранай на гэтым найбуйнейшым на нарвежскай зямлі пахаванні савецкіх салдат, памерлых у нямецкім палоне, а таксама загінуўшых пры вызваленні Паўночнай Нарвегіі Чырвонай арміяй.

Выступаючы на ​​цырымоніі, Дзмітрый Мірончык вітаў намаганні Міністэрства па справах культуры і царквы Нарвегіі па ўдакладненню і дапаўненню пайменных спісаў замежных грамадзян, пахаваных на нарвежскай тэрыторыі падчас Другой сусветнай вайны. Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў падзяку камуне Алстахёўг за руплівы догляд за вайсковымі могілкамі, на якіх пахавана агулам каля 10 тысяч 400 чалавек.

Пасол паведаміў, што ў рамках  беларускай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі!» сабраная ля мемарыяла зямля будзе ўрачыста змешчана ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску ў Дзень незалежнасці нашай краіны — 3 ліпеня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці