:

Аб парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь

14.12.2020 г.

З 1 лістапада Рэспубліка Беларусь часова прыпыняе перасячэнне граніцы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.

Гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія перамяшчаюцца па дыпламатычных і службовых пашпартах; кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый; замежных грамадзян, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Беларусі; вадзіцеляў пры выкананні міжнародных аўтаперавозак, а таксама перавозак міжнароднай пошты; членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, паязных брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Акрамя таго, абмежаванні не датычацца замежных грамадзян, якія з'яўляюцца мужам ці жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Беларусі; замежных грамадзян, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі; замежных грамадзян, якія маюць дазвол на работу або пацвярджаючыя дакументы на працоўную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі; замежных грамадзян, якія едуць у Беларусь па паведамленні аб цяжкай хваробе або аб смерці блізкага сваяка; замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць перавозкі стваловых клетак, органаў для трансплантацыі.

Тое ж самае датычыцца грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія перамяшчаюцца транзітам праз Беларусь у Расію, а таксама замежных грамадзян, якія едуць транзітам праз Беларусь у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем Беларусі і Украіны аб спрошчаным праездзе ўчастка аўтадарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, што праходзіць па тэрыторыі Беларусі, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія працуюць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, далучанымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС.

На грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, таксама не распаўсюджваецца такое абмежаванне.

Грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў пералік дзяржаў з непаспяховай сітуацыяй з COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі. Іх не прапусцяць праз граніцу да заканчэння 10-дзённага тэрміну.  

Не павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі і могуць перасякаць граніцу супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў замежных дзяржавах, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты, а таксама члены іх сем'яў, супрацоўнікі Дзяржаўнай фельд'егерскай службы і прадпрыемства «Спецыяльная сувязь», вадзіцелі-міжнароднікі, члены экіпажаў паветраных суднаў, суднаў унутранага воднага транспарту, паязных брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін, фізічныя асобы, якія вярнуліся ў Беларусь пасля службовай камандзіроўкі.

Пачынаючы з 21 снежня 2020 г. усе замежныя грамадзяне, за выключэннем тых, кто мае дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь, павінны мець арыгінал або копію медыцынскага дакумента на бумажным носьбіту або ў электронным выглядзе, які пацвярджае адмоўны рэзультат лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19.

Тэст выконваецца не паздней за трое сутак да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (уключаючы дату яе перасячэння) метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі. У медыцынскім дакуменце павінны быць вызначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) грамадзяніна, дата правядзення і рэзультат лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 (на беларускай або рускай, або англійскай мове).

 

 

                                                          Згодна з паведамленнем афіцыйнага Інтэрнэт-партала БЕЛТА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці