Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі

 

Шаноўныя суайчыннікі,


У адпаведнасці з артыкуламі 17 і 18 Выбарчага кодэкса для правядзення галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 г., утвораны ўчастак нумар 117 для галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць, а таксама знаходзяцца ў перыяд выбараў на тэрыторыі Каралеўства Швецыя і Каралеўства Нарвегія, і пачала сваю работу ўчастковая выбарчая камісія.

 

Месца знаходжання камісіі: Пасольства Беларусі ў Швецыі, вул. Вікдальсгрэнд 10А, Накка, Швецыя, тэлефон сакратарыяту: +46851700990.