Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Караля Нарвегіі з нацыянальным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

Фота з архіва, БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Нарвегія паслядоўна пашыраюць прагматычныя і паважлівыя адносіны па ўсіх напрамках.

«Пасля пераадолення часовых цяжкасцей з пандэміяй запрашаю да больш актыўных кантактаў на ўзроўні ўрадаў і бізнесу ў мэтах эфектыўнага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў гандлёвай і інвестыцыйнай галінах. Беларусь зацікаўлена прадаўжаць рэалізацыю праектаў у паліўна-энергетычным і лагістычным сектарах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Харальду V моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу Нарвегіі — міру, салідарнасці і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.

 

https://www.belta.by/president/view/belarus-zainteresovana-v-aktivizatsii-kontaktov-s-norvegiej-na-urovne-pravitelstva-i-biznesa-391165-2020/