:

Аб аднаўленні прыёму па консульскіх пытаннях

30.07.2020 г.

 

Паважаныя суайчыннікі,

Рады паведаміць Вам, што з 31 ліпеня 2020 г. Пасольства аднаўляе прыём па консульскіх пытаннях для грамадзян Беларусі. Падрабязную інфармацыю аб графіку працы консульскай службы можна знайсці тут http://sweden.mfa.gov.by/be/consular_issues/.

З улікам абмежаванняў, якія дзейнічалі ў апошнія месяцы, з 4 па 8 жніўня 2020 г. прыём будзе арганізаваны штодня з 10 да 19 гадзін. Адзначаем, што прыём ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе. Запісацца можна па тэлефоне +46851700991 альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.

Да асабістага прыёму ў памяшканне консульскай службы Пасольства адначасова дапускаецца не больш за аднаго наведвальніка, у выключных выпадках — у суправаджэнні аднаго члена сям'і.

Настойліва раім пры наведванні Пасольства карыстацца маскамі і выконваць медыцынскія рэкамендацыі па прафілактыцы заражэння каранавірусам.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што праносіць на тэрыторыю Пасольства і выкарыстоўваць у памяшканні дыпмісіі электронныя прылады (мабільныя тэлефоны, прылады для фота-, відэа-, аўдыёзапісу і інш.) забаронена.

 

З павагай,                                                                                                                                                            Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці