Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Аб абнаўленні парадку акрэдытацыі ў Беларусі замежных журналістаў

5 кастрычніка 2020 г. уступіла ў сілу новая рэдакцыя Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі.

У дакуменце, у прыватнасці, уведзены шэраг норм, накіраваных на спрашчэнне і аблягчэнне парадку атрымання акрэдытацыі для журналістаў:

  • працэдура падачы дакументаў на акрэдытацыю (як часовую, так і пастаянную), атрымання часовай акрэдытацыі пераведзены ў электронны фармат;
  • журналісты атрымалі магчымасць самастойна раздрукаваць акрэдытацыйную картку для часовай акрэдытацыі;
  • істотна скарочаны тэрміны разгляду пададзеных на акрэдытацыю дакументаў — з 20 дзён да 5 для часовай акрэдытацыі, з 2 месяцаў да 30 дзён для пастаяннай;
  • уведзена магчымасць падаўжэння пастаяннай акрэдытацыі на тэрмін да 3 гадоў (раней толькі да 1 года);
  • узята ў прававыя рамкі праца журналістаў-фрылансераў у інтарэсах замежнага СМІ.

У сувязі з прыняццем новага Палажэння дзеянне выдадзеных раней акрэдытацыйных картак афіцыйна спынена з 2 кастрычніка 2020 г.

Для накіравання дакументаў на акрэдытацыю неабходна запоўніць анкету на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі на часовую або пастаянную рэгістрацыю.

Усе пададзеныя раней заяўкі будуць разгледжаныя ў першачарговым парадку. Неабходнасць у паўторнай падачы адсутнічае.

У адпаведнасці з нормамі новага Палажэння прыярытэт пры акрэдытацыі будзе аддавацца грамадзянам дзяржаў, у якіх зарэгістравана замежнае СМІ.