Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Экстранная дапамога УВАГА КАРАНАВІРУС! СІТУАЦЫЯ Ў ШВЕЦЫІ І НАРВЕГІІ

УВАГА, КАРАНАВІРУС! СІТУАЦЫЯ Ў ШВЕЦЫІ І НАРВЕГІІ

ЭПІДЭМІЯЛАГІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ

Па стане на 28.10.2020

10 сакавіка 2020 г. Агенцтвам аховы здароўя грамадства Швецыі ўзровень рызыкі распаўсюджвання каранавіруса ўзняты да «вельмі высокага». Па стане на 26 кастрычніка 2020 г. у краіне было пацверджана 115785 выпадакаў заражэння каранавірусам COVID-19 (+922 выпадка за суткі), з іх у Стакгольме і прыгарадах — 29401. 5918 хворых памерла.

12 сакавіка 2020 г. рызыка распаўсюджвання каранавіруса ў Нарвегіі была афіцыйна ацэнена як «вельмі высокая», а яго наступствы як «вельмі сур'ёзныя». Па стане на 26 кастрычніка 2020 г. у краіне было пацверджана 17908 выпадкаў заражэння каранавірусам COVID-19 (+8 выпадкаў за суткі). з іх у Осла і прыгарадах — 10545. Паведамляецца аб 279 памерлых ад каранавіруса.

У выпадку з'яўлення Ў ВАС СІМПТОМАЎ КАРАНАВІРУСА COVID-19  упаўнаважаныя ўлады Швецыі і Нарвегіі рэкамендуюць не наведваць лячэбныя ўстановы самастойна, а заставацца дома. Звяртацца па медыцынскую дапамогу неабходна дыстанцыйна:

у Швецыі — ў кругласутачную тэлефонную і анлайн-службу па пытаннях аховы здароўя па нумары тэлефона 1177 альбо праз сайт www.1177.se.

у Нарвегіі — ў службу кругласутачнай медыцынскай дапамогі па тэлефоне 116 117.

 

Калі ў Вас адсутнічаюць сімптомы захворвання, але ёсць пытанні аб парадку дзеянняў пры іх з'яўленні альбо неабходна іншая даведачная інфармацыя, у Швецыі варта звяртацца па тэлефоне нацыянальнай інфармацыйнай лініі 113 13. У Нарвегіі такую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне Нарвежскага інстытута аховы здароўя 815 55 015, а таксама на сайце www.fhi.no.

МІГРАЦЫЙНЫЯ АБМЕЖАВАННІ

 

З 19 сакавіка 2020 г. Швецыяй уведзены абмежаванні на ўезд у краіну тэрмінам да 22 снежня 2020 г. уключна. Адзначаецца, што «забарона на ўезд у краіну не закранае шведскіх грамадзян, асоб, якія пастаянна пражываюць у Швецыі, дыпламатаў, асоб, якія маюць патрэбу ў міжнароднай абароне, а таксама асоб, праца якіх звязана з выкананнем важных функцый, такіх як медперсанал і вадзіцелі грузавога транспарту, якія ўвозяць тавары ў краіну». Абмежаванне распаўсюджваецца на асоб, якія ўязджаюць у Швецыю з-за межаў Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕС, а таксама Вялікабрытанія, Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн).

14 сакавіка 2020 г. Урад Нарвегіі абвясціў пра закрыццё з 08.00 16 сакавіка 2020 г. аэрапортаў, партоў, а таксама аб увядзенні пагранічнага кантролю ўздоўж мяжы. Такім чынам, фактычна ўведзена забарона на ўезд у краіну замежных грамадзян, акрамя тых, у каго ёсць від на жыхарства ў краіне. Іншыя замежныя грамадзяне, якія прыбудуць у Нарвегію праз аэрапорт г.Осла без «вельмі важкай на то прычыны», павінны пакінуць краіну ў той жа дзень або на наступны дзень (калі яны здаровыя). На час чакання зваротнага вылету такія замежнікі будуць змяшчацца ў атэль. Паводле інфармацыі МЗС Нарвегіі, абмежаванні не закранаюць замежных грамадзян, якія прыбываюць у нарвежскія аэрапорты з мэтай транзіту ў іншыя дзяржавы. Асобы, якія знаходзяцца ў каранціне, але якія не маюць сімптомаў каранавіруса, могуць пакінуць месца каранціну з мэтай выезду з краіны, калі падчас пераезду яны будуць выконваць адпаведныя патрабаванні органаў аховы здароўя. 

 

Альтэрнатывай неадкладнага вяртання на радзіму замежных грамадзян якія прыбылі ў Нарвегію з'яўляецца 10-дзённы каранцін. Замежнікам з сімптомамі захворвання будзе праводзіцца тэст, і яны будуць утрымлівацца ў ізаляцыі на працягу 10 дзён. Асобы, наўмысна або па грубай неасцярожнасці якія парушаць умовы каранціну, могуць быць падвергнуты штрафу або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці месяцаў.

На дадзены момант выключэнне зроблена толькі для трансгранічных перавозак грузаў у мэтах забеспячэння краіны харчаваннем, медыкаментамі, палівам і іншым крытычным імпартам.

Унутраныя пасажырскія авіяперавозкі працягнуць ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме.

 

АСАБЛІВАСЦІ КОНСУЛЬСКАГА ПРЫЁМУ Ў ПАСОЛЬСТВЕ БЕЛАРУСІ Ў ШВЕЦЫІ

З улікам распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прыём усіх грамадзян ажыццяўляецца толькі па папярэдняму запісуза выключэннем пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, у першую чаргу для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай пашпарта.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці медыцынскай маскі. Да прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш за аднаго чалавека адначасова, у выключных выпадках — у суправаджэнні члена сям'і.

Таксама прасілі б звярнуць увагу на тое, што шэраг консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам можна падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, пашпарта для пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, а таксама візавыя заяўкі (за выключэннем асобных выпадкаў) родным і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі — на вас.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні па гэтым пытанні можна па тэлефоне +46851700991 (у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00) альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.

Просім напярэдадні наведвання Пасольства адсочваць магчымыя абнаўленні інфармацыі адносна ажыццяўлення консульскага прыёму.

Тэлефон консульскага супрацоўніка — другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швецыі Марцінкевіч Яраслаў Пятровіч, +46 73 388 02 32 (Viber, WhatsApp).

Абноўлена 28.10.2020 ў 09.00. Будзе дапаўняцца. Сачыце за паведамленнямі на сайце, на старонцы Пасольства ў Фэйсбук і Пасла Д.Мірончыка ў Твітар.