:

Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей — Закон) зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя можна зрабіць ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя (далей — Пасольства) па наступным адрасе: Vikdalsgränd 10A, 131 51 Nacka, Sverige.

Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты sweden@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне) і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот — гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона ).

Электронныя звароты, якія паступілі ў Пасольства, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, да якой звяртаецца грамадзянін;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, да якой звяртаецца юрыдычная асоба;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі  такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы (артыкул 16 Закона).

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або падачы заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкул 25 Закона). 

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які ўказаны ў электронных зваротах.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ па пошце (факсу) і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (апавяшчэнне).

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў і яны носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва Пасольства ці асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Пасольства ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (артыкул Закона 25).

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў Пасольства, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).

Пры незахаванні патрабаванняў, указаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калi:

  • не ўтрымлівае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымлівае назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, да якой накіраваны зварот;
  • не ўтрымлівае поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не ўтрымлівае сутнасці звароту;
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Пасольства;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных ў звароце пытаннях.

Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю — Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.

Разгляд вышэйстаячай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам для разгляду зваротаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці