Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Беларусь-Нарвегія Палітычны дыялог

Палітычны дыялог

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія ўсталяваныя 4 лютага 1992 г.

Міністр замежных спраў Беларусі У.Сянько наведаў Нарвегію ў кастрычніку 1996 года.

Пасол Нарвегіі ва Украіне акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі і ўручыў даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы 2 мая 2017 г.

 

29 лістапада 2018 г. адбылося ўручэнне даверчых грамат Каралю Нарвегіі Паслом Беларусі Д.Мірончыкам (з рэзідэнцыяй у Стакгольме).

Нарвегія, якая не з'яўляецца сябрам Еўрапейскага саюза, у адносінах з нашай краінай прытрымліваецца агульнай палітычнай лініі ЕС і ў гэтай сувязі зрабіла ў апошнія гады шэраг крокаў, накіраваных на дэмантаж існаваўшых раней фармальных перашкод для развіцця двухбаковых сувязяў.

Беларуска-нарвежскі палітычны дыялог падтрымліваецца па лініі міністэрстваў замежных спраў.

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2016 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Нарвегіі Б.Брэндэ.

У студзені 2016 г. адноўлена практыка правядзення двухбаковых кансультацый паміж МЗС, якія прайшлі ў Мінску на ўзроўні начальнікаў упраўленняў.

У азнаменаванне 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі (4 лютага 2017 г.) адбыўся абмен нотамі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Нарвегія.

 

5 снежня 2017 г. у г.Жэневе быў падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынкі тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Нарвегіяй у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Беларуска-нарвежскія кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў прайшлі ў 2017, 2018 і 2020 гадах.

Сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзвюх краін У.Макея і І.Э. Сарэйдэ адбыліся ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў у 2018 і 2019 гадах.

 

  

У жніўні 2019 г. па запрашэнні старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора (ПКБМ), дэпутата Стортынга Й.Асфьеля старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Варанецкі і Пасол Д.Мірончык прынялі ўдзел у 28-й канферэнцыі ПКБМ у г.Осла.

 

У снежні 2019 г. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі А.Аўраменка наведаў Нарвегію. Адбылася яго сустрэча з Міністрам транспарту і камунікацый Нарвегіі Й.Г. Дале.

 

28 студзеня 2020 г. у г.Осла ў рамках візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Каралеўства Нарвегія адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі.