:

Аб візіце Пасла Д.Мірончыка ў Нарвегію

17.05.2023 г.

16-17 мая Пасол Беларусі ў Швецыі і Нарвегіі (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Мірончык наведаў Каралеўства Нарвегія для ўдзелу ў пратакольных мерапрыемствах, прымеркаваных да нацыянальнага свята краіны – Дня Канстытуцыі.

У рэгістр Каралеўскай сям'і Пасол унес віншавальны запіс. Таксама падчас мерапрыемстваў кіраўнік дыпламатычнай місіі абмяняўся думкамі з прадстаўнікамі нарвежскай ўлады, аналітычных структур і акрэдытаванага ў Осла дыпламатычнага корпуса па пытаннях двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і асобных тэмах глабальнага парадку дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці