:

Беларускія дыпламаты ў Стакгольме і Осла аддалі даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны

09.05.2023 г.
9 мая 2023 г. у г.Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ў азнаменаванне 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
 
 
Паслы Беларусі, Казахстана і Расіі, прадстаўнікі Пасольства Сербіі, а таксама суайчыннікі, якія пражываюць у Нарвегіі, усклалі вянкі і кветкі да манумента савецкім воінам і помніка югаслаўскім партызанам на могілках «Вестрэ Граўлюнд» нарвежскай сталіцы.
 
 
Выступаючы на прыёме Пасольства Расіі ў Стакгольме, які адбыўся напярэдадні, Пасол Дзмітрый Мірончык расказаў аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа ў гады вайны, падкрэсліў, што ў Беларусі свята шануюць памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў, якія выратавалі нас ад генацыду, і не дазволяць сказіць праўду пра гісторыю тых трагічных і гераічных гадоў.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці