Аб рабочай паездцы Пасла Д.Мірончыка ў Нарвегію
17.12.2020 г.14-16 снежня 2020 г. адбылася рабочая паездка Пасла Беларусі ў Нарвегіі (па сумяшчальніцтве) Дзмітрыя Мірончыка ў г.Осла. На сустрэчах у МЗС, з прадстаўнікамі дзелавых колаў і структур па садзейнічанні бізнесу кіраўнік беларускай дыпмісіі абмеркаваў шырокае кола пытанняў двухбаковых беларуска-нарвежскіх адносін.