:

Каментарый Пасла Д.Мірончыка ў сувязі з рашэннем Урада Нарвегіі выкарыстоўваць назву “Belarus” замест “Hviterussland”

30.05.2022 г.

Каментарый Пасла Д.Мірончыка нарвежскаму тэлеканалу TV2 у сувязі з рашэннем Урада Нарвегіі выкарыстоўваць назву “Belarus” замест “Hviterussland”:

Нормы нарвежскай мовы могуць вызначаць толькі самі нарвежцы. Хаця нам, безумоўна, прыемна, што цяпер назва нашай краіны на нарвежскай мове бліжэй па напісанні і гучанні да арыгіналу.

Што тычыцца палітычных матываў афіцыйнага Осла – час усё расставіць на свае месцы. Вельмі хутка пра іх забудуцца, хутчэй за ўсё, нават палічыць за лепшае – не ўспамінаць. А вось правільную назву нашай краіны зараз будзе ведаць кожны нарвежац. І гэта галоўнае.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці