:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Швецыі з нацыянальным святам

06.06.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным днём.

Дворец Независимости «Два стагоддзі міру, якія забяспечылі вашаму народу нейтралітэт і непрыналежнасць да ваенных саюзаў, спрыялі будаўніцтву развітой, самастойнай, сацыяльна арыентаванай дзяржавы. На жаль, адыходзіць у нябыт гэта палітыка Швецыі, якая магла б стаць выратавальным прыкладам для мноства краін у Еўропе і свеце. Мілітарызацыя, сучасныя нелегітымныя санкцыі супраць суседзяў вядуць толькі да росту напружанасці і нестабільнасці ў рэгіёне, падрываюць эканамічны дабрабыт шведаў. Перакананы, што наперакор усім палітычным супярэчнасцям, кампаніям па дэзынфармацыі адносна Беларусі нашы народы захаваюць добрыя адносіны, пабудаваныя на імкненні да сацыяльнай справядлівасці і шанаванні сумленнай працы», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь шчыра зацікаўлена ў аднаўленні палітычнага дыялогу са Швецыяй, заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе.

«Толькі праз пашырэнне супрацоўніцтва ў эканамічнай, гуманітарнай, прыродаахоўнай і іншых галінах беларусы і шведы могуць садзейнічаць дасягненню міру і ўмацаванню бяспекі ў краінах Еўропы», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Крыніца: прэс-служба

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці