:

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ажыццяўляе збор сродкаў для дапамогі бежанцам з Украіны

22.03.2022 г.

У рамках мабілізацыі дапамогі бежанцам і вымушаным мігрантам з Украіны, якія апынуліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ініцыявала кампанію па збору сродкаў на іх падтрымку.

 

Цяпер дапамогу вымушаным мігрантам з Украіны аказвае пераважна Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа, задзейнічаны і іншыя абласныя і раённыя арганізацыі БЧК.

 

Кругласутачнае дзяжурства каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Беларускага Чырвонага Крыжа праводзіцца ў намётавым лагеры на беларуска-украінскай мяжы ў Брагінскім раёне ў пункце пропуску Камарын. Валанцёры прымаюць людзей, праводзяць апытанне і робяць ацэнку патрэбнасцей, выдаюць гарачае пітво і ежу, сродкі гігіены, даведваюцца пра далейшы маршрут, даюць магчымасць звязацца са сваякамі.

 

Найбольш актуальнымі для людзей патрэбамі застаюцца: псіхасацыяльная падтрымка, прадукты харчавання і жыллё, дзіцячае адзенне, сподняе, сродкі гігіены, падгузнікі для дзяцей, дзіцячае харчаванне (сумесі, сокі і іншае), верхняе адзенне для дарослых (спартыўнае адзенне), спартыўны абутак.

Фота БЧК.

Кожны, хто хоча дапамагчы бежанцам з Украіны ў Беларусі, можа зрабіць дабрачынны плацёж у адрас Беларускага Чырвонага Крыжа па наступных банкаўскіх рэквізітах:

Назва

BELARUS RED CROSS

Адрас

Str. Karl Marx 35, Minsk, 220030 Belarus

Банк бенефіцыяра

“PRIORBANK” JOINT STOCK COMPANY

Адрас банка

 MINSK, REPUBLIC OF BELARUS

Нумар рахунку банкаўскага бенефіцыяра
ў USD

BY22PJCB31350537370010000840

SWIFT код:

PJCBBY2X

Банк карэспандэнт для пераводу ў USD

ACC. 36089449 CITIBANK NA, New York, USA

SWIFT:

CITIUS33

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці