:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам

17.05.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам – Днём Канстытуцыі.

Дворец Независимости «За час сваёй незалежнасці ваша дзяржава дасягнула значных вынікаў у забеспячэнні высокага ўзроўню жыцця і сацыяльных гарантый насельніцтву, укараненні інавацыйных і экалагічных падыходаў у эканоміцы», – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія дзесяцігоддзі Нарвегія паслядоўна пашырала супрацоўніцтва з Беларуссю, з'яўлялася добрым сябрам і надзейным партнёрам суверэннай рэспублікі ў Скандынавіі, а кампаніі дзвюх дзяржаў, якія працуюць у сферы харчовай прамысловасці, унеслі дастойны ўклад у сусветную харчовую бяспеку.

«На жаль, сёння афіцыйны Осла, далучыўшыся да палітычна матываваных нелегітымных санкцый супраць нашай краіны, парушае правы звычайных беларусаў. Беларусь заўсёды ўважліва ставілася да сельскай гаспадаркі. Цяпер звязаныя з беларускімі ўгнаеннямі праблемы набываюць новы маштаб. Абмежаванні адносна іх ствараюць пагрозу голаду для мільёнаў людзей на ўсёй планеце», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на складаны палітычны клімат у рэгіёне, Беларусь імкнецца захаваць добразычлівыя адносіны, культурныя і дзелавыя кантакты паміж беларусамі і нарвежцамі, заўсёды адкрыта для раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялогу.

 

Крыніца: прэс-служба

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці