:

Пасол Беларусі Дзмітрый Мірончык усклаў вянок да манумента загінулым савецкім воінам у Осла

22.06.2021 г.

22 чэрвеня 2021 г. у г.Ослa адбылася памятная цырымонія, прысвечаная 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Паслы Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама суайчыннікі якія пражываюць у Нарвегіі ўсклалі вянкі і кветкі да манумента загінулым савецкім воінам, размешчанага на могілках «Вестрэ Гравлюнд» нарвежскай сталіцы.

Мемарыял у г. Осла быў узведзены ў 1946-1947 гадах па ініцыятыве нарвежскай грамадскасці на брацкай магіле, у якой пасля вайны былі перапахаваны астанкі 347 салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў Нарвегіі ў 1941-1945 гадах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці