:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Караля Нарвегіі з нацыянальным святам

17.05.2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V  і ўвесь Нарвежскі народ з нацыянальным святам – Днём Канстытуцыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Нарвегія з'яўляецца найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Паўночнай Еўропы. «Прыемна бачыць, што дасягнуты высокі ўзровень двухбаковага гандлю вытрымаў выпрабаванне пандэміяй, – гаворыцца ў віншаванні. – Мінск зацікаўлены ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу з Осла на прынцыпах узаемнай павагі. Разлічваем на захаванне канструктыўнага супрацоўніцтва ў розных галінах і сумесную працу на міжнародных пляцоўках».

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што Нарвегія будзе годна выконваць пачэсныя і адказныя абавязкі непастаяннага члена Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Харальду V моцнага здароўя і новых здзяйсненняў, а нарвежскаму народу — міру і згоды.

Крыніца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-belarus-zatsikaulena-u-pradauzhenni-pragmatychnaga-dyjalogu-z-narvegijaj-99837-2021/ 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці