:

Аб правядзенні літаратурнага конкурсу

06.09.2021 г.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 01 кастрычніка праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, прымеркаваны да 135-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі.

Літаратурны конкурс арганізаваны ў рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляе сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”. Праект прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання пісьменнікаў і паэтаў “Маладняк”, якое адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры міжваенных гадоў.

Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе інфармацыю пра выбітных асоб літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928) і яе актыўных дзеячаў. На дадзены момант распрацаваны 8 раздзелаў, прысвечаных В. Маракову, А. Бабарэку, Ул. Хадыку, Ул. Дубоўку, Кузьме Чорнаму, Я. Скрыгану, А. Александровічу, З. Бядулю. Праца над стварэннем асобных старонак удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” працягваецца. 

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе “Беларускі салавей” можна знайсці па спасылцы. Запрашаем да ўдзелу!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці