:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Караля Швецыі з нацыянальным святам

06.06.2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу са Швецыяй на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. «Рэалізацыя існуючага патэцыялу супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы са змяненнем клімату, сувязей паміж мясцовымі ўладамі будзе садзейнічаць узаемаразуменню і паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва абедзвюх дзяржаў, а таксама актывізацыі двухбаковых кантактаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў бягучым годзе Швецыя прадоўжыць дастойна выконваць адказны абавязак старшынства ў АБСЕ у мэтах умацавання бяспекі на еўраатлантычнай і еўразійскай прасторах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Карлу XVI Густаву добрага здароўя, падтрымкі ў грамадстве і ажыццяўлення жыццёвых планаў, а шведскаму народу — мірнай, бязвоблачнай будучыні і салідарнасці.

 

Крыніца: https://president.gov.by/be/events/pozdravlenie-korolyu-shvecii-karlu-xvi-gustavu-1622823466

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці