:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Швецыі з нацыянальным святам

06.06.2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Швецыі з Нацыянальным днём. 

«Сёння, у перыяд глабальных трансфармацый, нязменнымі застаюцца галоўныя прыярытэты — захаванне навакольнага асяроддзя, павышэнне якасці жыцця і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі», — гаворыцца ў віншаванні.
 
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на працягу многіх гадоў шведы, як і беларусы, рупліва зберагаюць прыродную і культурную спадчыну роднага краю, будуюць стабільную прававую дэмакратычную дзяржаву. «На гэтым шляху да нядаўняга часу мы мелі добрыя вынікі двухбаковага супрацоўніцтва», — заўважыў беларускі лідар.
 
Прэзідэнт выказаў надзею, што вопыт былога нейтралітэту Швецыі дапаможа кіраўніцтву гэтай краіны вярнуцца да раўнапраўнага і паважлівага дыялогу, да аднаўлення якога Беларусь заўсёды гатова.
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Швецыі міру, шчасця і згоды.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці