:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам

17.05.2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Нарвегіі з Днём Канстытуцыі. 
«Гэты асноўны дакумент як у вашай краіне, так і ў Беларусі мае глыбокія гістарычныя і прававыя карані, з'яўляецца тым фундаментам, які аб'ядноўвае нашу культурную, рэлігійную і нацыянальную разнастайнасць у адзінае цэлае».
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што сапраўдны росквіт у развіцці беларуска-нарвежскага партнёрства яшчэ наперадзе. 
«Упэўнены, нягледзячы на штучныя бар'еры, беспадстаўна створаныя сучаснымі палітыкамі, мы знойдзем магчымасць вярнуцца да паўнацэннага дыялогу на карысць абедзвюх дзяржаў, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Рэспубліка Беларусь гатова да аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва з Каралеўствам Нарвегія ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу». 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Нарвегіі шчасця, згоды і дабрабыту.
 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці