:

Пасол Беларусі Дзмітрый Мірончык усклаў вянок да манумента загінулым савецкім воінам у Осла

09.05.2021 г.

9 мая 2021 г. у г.Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ў азнаменаванне 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паслы Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама суайчыннікі якія пражываюць у Нарвегіі ўсклалі вянкі і кветкі да манумента загінулым савецкім воінам, размешчанага на могілках «Вестрэ Гравлюнд» нарвежскай сталіцы.

Як адзначыў кіраўнік беларускай дыпмісіі Дзмітрый Мірончык, наша краіна ўдзячная нарвежцам за беражлівыя адносіны да памяці аб амаль 13 тысячах савецкіх ваеннапалонных, якія памерлі ў канцлагерах на тэрыторыі акупаванай нацыстамі Нарвегіі, а таксама за памяць і павагу да подзвігу савецкіх салдат, якія вызвалілі Паўночную Нарвегію.

Напярэдадні свята нарвежскі бок перадаў праз Пасольства звесткі пра месца пахавання савецкага ваеннапалоннага, ураджэнца Гомельшчыны, Зайчыкава Ягора Андрэевіча. Як адзначана ў падзячным лісце Міністэрства абароны нашай краіны, Беларусь ўдзячная за гэтую інфармацыю і спадзяецца на далейшае развіццё супрацоўніцтва з нарвежскімі партнёрамі і абмен вопытам ваенна-гістарычнай працы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці