Супрацоўніцтва з НЦМіКЦ
Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн заснаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 1997 годзе. Нацыянальны цэнтр маркетынгу з’яўляецца правадніком палітыкі Міністэрства замежных спраў у развіцці гандлёва-эканамічных зносін Беларусі з замежнымі краінамі. Прасоўванне беларускага экспарту і аказанне неабходнай падтрымкі ў гэтым беларускім прадпрыемствам з’яўляецца прыярытэтным накірункам працы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.
Накірункі дзейнасці:
Перавагі работы з намі:
-
больш за 20 гадоў паспяховай працы на рынку інфармацыйна-маркетынгавых паслуг;
-
высокакваліфікаваны персанал з веданнем замежных моў;
-
філіялы ва ўсіх абласных гарадах Беларусі;
-
партнёрскія адносіны больш як са 150 арганізацыямі ў 50 краінах свету;
-
шырокая геаграфія арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу з'яўляецца аператарам наступных інтэрнэт-рэсурсаў:
-
export.by — партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту;
-
icetrade.by — афіцыйны сайт па размяшчэнні інфармацыі аб закупках у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
-
goszakupki.by — электронная гандлёвая пляцоўка, якая змяшчае інфармацыю аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь;
-
ca.ncmps.by — цэнтр падсведчання.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу мае сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001: 2015.