:

Патрабаванні да дакументаў

♦ Агульныя патрабаванні да дакументаў для ажыццяўлення консульскіх дзеянняў

- консульскай службай прымаюцца да разгляду толькі поўныя камплекты арыгіналаў дакументаў для ажыццяўлення консульскіх дзеянняў падчас асабовага зварота грамадзяніна ў Консульскую службу Пасольства;

- усе дакументы прад’яўляюцца з іх ксеракопіямі;

- аплату консульскага збору за ажыццяўленне консульскіх дзеянняў неабходна рабіць загадзя (за 1-2 працоўных дні);

- пры афармленні пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, грамадзяніну дадткова неабходна запоўніць заяву аб палучэнні дакумента; заяву аб палучэнні дакумента дзіцяці;

- пры афармленні/абмене пашпарта, пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у выпадку наяўнасці ў грамадзяніна замежнага грамадзянства датакова патрабуецца прад’яўленне пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы і афіцыйнага дакумента, які пацвярджае факт набыцця такога грамадзянства (з указаннем у дакуменце дакладнай даты набыцця замежнага грамадзянства);

- падчас афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь для непаўналетняга датакова патрабуецца прад’яўленне выдадзеных бацькам (аднаму з бацькоў) пашпартоў серыі РР (пры іх наяўнасці), пашпартоў грамадзяніна замежнай дзяржавы – толькі калі ў аднаго з бацькоў адсутнічае грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

- пры звароце за афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь просім улічваць, што непаўналетнія грамадзяне абавязаны пражываць з адным з бацькоў, што павінна быць пацверджана наяўнымі ў грамадзян дакументамі. Паколькі пражыванне за межамі Беларусі альбо ў Беларусі вызначаецца серыяй пашпарта (РР альбо АВ / ВМ / НВ / КН / КХ / МС / МР), бацькі абавязаны падаваць заяву аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь адначасова ў адносінах да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей, калі толькі адзін з бацькоў дзяцей не пражывае пастаянна за мяжой (з'яўляецца грамадзянінам замежнай дзяржавы або грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, якія маюць пашпарт серыі РР) і дзецям раней не афармлялася пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь.

- пры абмене пашпарта ўнутранай серыі датакова патрабуецца прад’яўленне дакумента, выдадзенага кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне ў краіне (від на жыхарства).

♦ Парадак прыёму дакументаў, якія выдадзены ў замежных дзяржавах

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці:

- апастыля (у тым ліку для дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Швецыі, Нарвегіі і Даніі). Парадак легалізацыі дакументаў, выдадзеных у іншых замежных дзяржавах вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;

- перакладу (апастыль таксама павінен быць пераведзены) на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента. Пры немагчымасці змацаваць пераклад з арыгіналам пераклад змацоўваецца з засведчанай натарыусам ксеракопіяй дакумента, і робіцца пераклад не толькі ксеракопіі, але і натарыяльнага запэўнівання ксеракопіі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці