Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні

Адрас і графік працы консульскай службы

Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.

Адрас: Vikdalsgränd 10A, 131 51 Nacka, Sverige

Прыём наведвальнікаў: панядзелак (з 09.30 да 13.00), серада (з 14.00 да 17.00), пятніца (з 09.30 да 13.00).

АСАБЛІВАСЦІ КОНСУЛЬСКАГА ПРЫЁМУ Ў ПАСОЛЬСТВЕ БЕЛАРУСІ Ў ШВЕЦЫІ Ў СУВЯЗІ З РАСПАЎСЮДЖВАННЕМ КАРАНАВІРУСА COVID-19

З улікам распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прыём усіх грамадзян ажыццяўляецца толькі па папярэдняму запісуза выключэннем пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, у першую чаргу для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай пашпарта.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці медыцынскай маскі. Да прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш за аднаго чалавека адначасова, у выключных выпадках — у суправаджэнні члена сям'і.

Таксама прасілі б звярнуць увагу на тое, што шэраг консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам можна падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, пашпарта для пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, а таксама візавыя заяўкі (за выключэннем асобных выпадкаў) родным і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі — на вас.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні па гэтым пытанні можна па тэлефоне +46851700991 (у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00) альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.

Просім напярэдадні наведвання Пасольства адсочваць магчымыя абнаўленні інфармацыі адносна ажыццяўлення консульскага прыёму.

Папярэдне запісацца можна па тэлефоне +46 8 517 00 991: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца (з 15.00 да 17.00), серада (з 10.00 да 12.00) альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.

Кансультацыі па тэлефоне: +46 8 517 00 991: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца (з 15.00 да 17.00), серада (з 10.00 да 12.00). Электронная пошта: sweden.consul@mfa.gov.by.

Тэлефон консула для экстраннай сувязі ў непрацоўныя гадзіны і выхадныя дні: +46 733 88 02 32 (гэты нумар тэлефона прызначаны выключна для сувязі ў надзвычайных абставінах).

Пры звароце ў Пасольства за ажыццяўленнем консульскага дзеяння пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору.

Паважаныя грамадзяне!  Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што праносіць на тэрыторыю Пасольства і выкарыстоўваць у памяшканні дыпмісіі электронныя прылады (мабільныя тэлефоны, прылады для фота-, відэа-, аўдыёзапісу і інш.) і шэраг іншых прадметаў забаронена.

Калі ласка, плануйце наведванне Пасольства загадзя.

Увага! 

У 2020 годзе ў сувязі з нацыянальнымі святамі Пасольства будзе зачынена:
1, 2, 6 і 7 студзеня, 27 і 28 красавіка, 1 мая, 3 ліпеня, 25 снежня.

 

Банкаўскія рэквізіты

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя:

 

Найменне банка: SEB

Ідэнтыфікацыйны код банка (BIC): ESSESESS

ІBAN: SE355 0000 0000 5277 8274 847

Атрымальнік плацяжу: Republiken Belarus Ambassad, Stockholm.

 


Зваротная адпраўка паштовых адпраўленняў афармляецца заказным лістом з дапамогай выкарыстання інтэрнэт-паслуг праз сайт паштовага аператара PostNord (паслуга Send Direct), уключаючы дастаўку ў Нарвегію, Данію. Да дакументаў, якія накіроўваюцца ў Пасольства, прыкладаецца канверт са зваротным адрасам і раздрукаваная накладная (штрых-код з указаннем адрасоў адпраўніка і атрымальніка) для зваротнай паштовай адпраўкі.

Пасольства не нясе адказнасці за магчымыя рызыкі, звязаныя з адпраўкай дакументаў па пошце.

УВАЗЕ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСІ, ЯКІЯ ЖЫВУЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ ШВЕЦЫІ, НАРВЕГІІ, ДАНІІ 

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Швецыі, Нарвегіі, Даніі і раней стаялі на консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы, зараз пераведзены на консульскі ўлік у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.