:

Консульская дапамога ў экстрэмальных сітуацыях

Тэлефон для экстранай сувязі ў непрацоўныя гадзіны і выхадныя дні

+ 46 73 388 02 32

Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, якая дазваляе ўезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, альбо зрабіце ксеракопію.

Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і старонніх запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фотаздымка, у тым ліку вашых дзяцей.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу. Не забудзьцеся пра арыгіналы турыстычных ваўчараў, афіцыйных запрашэнняў.

Уважліва падыдзіце да афармлення медыцынскай страхоўкі. Выбірайце правераныя агенцтвы, высветліце, якія медыцынскія паслугі вы зможаце атрымаць у краіне знаходжання і як яны будуць аплачвацца.

Паведаміце сваякам, сябрам аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя пасольства і консульскай установы Беларусі ў краіне, у якую вы накіроўваецеся. 

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся па дапамогу ў консульскую ўстанову Беларусі. Даведацца пра тое, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут

У выпадку, калі вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь і вас затрымалі праваахоўныя органы Швецыі, калі вы сталі ўдзельнікам ДТЗ з цяжкімі наступствамі на тэрыторыі Швецыі альбо патрапілі ў іншую экстранную сітуацыю, якая пагражае вашаму здароўю і бяспецы, неадкладна паведаміце пра гэта ў консульскую службу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.


Тэлефон для экстраннай сувязі ў непрацоўныя гадзіны і выхадныя дні  +46 73 388 02 32. Пры адсутнасці адказу пакіньце галасавое паведамленне альбо напішыце СМС.

УВАГА: дадзеныя нумары тэлефонаў прызначаны выключна для сувязі ў надзвычайных абставінах.

Куды тэлефанаваць у Швецыі ў экстраннай сітуацыі:

112 — агульны тэлефон экстраннай службы ў надзвычайных сітуацыях;

114 14 — тэлефон паліцыі;

1177 — тэлефон службы аховы здароўя;

116 000 — тэлефон дзяжурнай службы ў выпадку, калі згубілася дзіця;

113 13 — агульнанацыянальны інфармацыйны тэлефонны нумар.

Не падпісвайце пратаколы ці іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. Дадзеныя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.

Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Ніколі не перашкодзіць ксеракопія ўсіх дакументаў, якія маюць дачыненне да паездкі. Ксеракопіі спатрэбяцца ў выпадку страты пашпарта ці ў іншых сітуацыях у краіне знаходжання.

Ніхто не застрахаваны ад неспадзяваных сітуацый, і вы можаце апынуцца без грошай і без дакументаў за мяжой. Што рабіць? Як вярнуцца дадому?

Спачатку варта паведаміць сваякам аб тым, што здарылася, і папрасіць дапамогу. Яны могуць дапамагчы вам, знаходзячыся ў Беларусі: пераслаць грошы на зваротны шлях, выслаць копію пашпарта ў пасольства Беларусі ў замежнай дзяржаве. 

Калі ў вас няма дакумента, які сведчыць асобу, і вы з гэтай прычыны не можаце атрымаць грошы звычайным банкаўскім пераводам, вашы родныя і блізкія могуць звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. МЗС акажа садзейнічанне ў пераводзе грашовых сродкаў на разліковы рахунак пасольства Беларусі ў той краіне, дзе вы знаходзіцеся.

У далейшым супрацоўнікі пасольства змогуць выдаць вам пераведзеныя грашовыя сродкі і дапамагчы купіць білет у Беларусь.

Калі ў вас няма магчымасці асабіста звярнуцца ў пасольства і да сваякоў — звярніцеся ў паліцыю і папрасіце дапамагчы вам звязацца з консульскай установай і паведаміць аб тым, што вам патрэбна дапамога.

Звярніцеся ў Пасольства Рэспублікі Беларусь і напішыце там заяву аб выдачы Пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, з дапамогай якога вы зможаце перасекчы мяжу замежнай дзяржавы і вярнуцца дадому.


Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

♦ У выпадку страты або крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы Пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

♦ Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

♦ Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.

♦ Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўстаноўленым парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.

♦ У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

♦ Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

♦ Аплаціць выдаткі на ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Беларусь.

♦ У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

♦ Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

♦ Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці