:

Аб правядзенні відэакансультацыі па консульскіх пытаннях

10.04.2020 г.

 Паважаныя суайчыннікі,

З-за распаўсюджвання каранавіруса медыкі раяць усім быць асабліва асцярожнымі і пазбягаць асабістых кантактаў. Тым не менш, у вас, відавочна, назбіралася шмат пытанняў.
Мы па-ранейшаму адказваем усім, хто звяртаецца да нас па тэлефоне ці электроннай пошце, і апрацоўваем усе заяўкі і дакументы, якія мы можам атрымліваць па пошце (падрабязней глядзіце тут).
А гэтым разам прапануем Вам новы фармат – відэакансультацыя па консульскіх пытаннях у Viber (тэл. +46733880232).

Віртуальная прыёмная будзе працаваць у сераду, 15 красавіка 2020 г., з 14.00 да 17.00.
Каб прызначыць дакладны час званка, просім папярэдне паведаміць Ваш нумар тэлефона і тэму, якая Вас цікавіць, пазваніўшы нам +46851700991 або па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by. Мы абавязкова звяжамся з усімі, хто будзе нам тэлефанаваць у сераду!

З павагай,
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швецыі і Нарвегіі

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти