:

Аб увядзенні біяметрычных дакументаў

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

1 верасня 2021 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.

Пры гэтым Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя працягне ажыццяўляць працэдуры па:

♦ выдачы (абмене) пашпартоў для сталага пражывання за мяжой;

♦ абмене пашпартоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і выехалі за межы краіны для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Беларусі);

♦ аднаразоваму падаўжэнню тэрміну дзеяння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам стаўкі консульскага збору складаюць:

♦ за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі 25 еўра;

♦ за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, – 40 еўра, iншым грамадзянам – 100 еўра.

Важна адзначыць, што пасля атрымання ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць / вярнуць (небіяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.

Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карткі альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпарта.

Увага: грамадзянам, якія атрымалі пашпарты для сталага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя, выдача ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў упершыню будзе ажыццяўляцца замежнай установай.

Грамадзянам, якiя не аформiлi сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і маюць пашпарты «унутранай серыі» (не PP), выдача ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў упершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Далей абмен дакументаў можа ажыццяўляцца як у замежных установах, так і праз органы ўнутраных спраў без прывязкі да месца сталага пражывання.

Грамадзянін, які аформіў сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь праз Пасольства пасля 1 верасня 2021 г., здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай ўстановы, якое накіроўваецца ў абласное/г.Мінска упраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.

Аб магчымасці наведвання Пасольства Беларусі ў Швецыі для атрымання ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта просім удакладняць загадзя па тэлефонах: +46 8 517 00 990, +46 8 517 00 991.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці