:

Парадак аплаты консульскага збору

Аплачваць консульскі збор за любое консульскае дзеянне неабходна загадзя (за 1-2 працоўных дні) з дапамогай выкарыстання сістэмы «інтэрнэт-банкінг» прамым банкаўскім пераводам у раздзеле «замежныя плацяжы»/«utländska betalningar / SEPA-betalningar» альбо ў любым банку краіны знаходжання грашовым пераводам з рахунку на разліковы рахунак у еўра Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя. 

Пацвярджэннем аплаты служаць раздрукаваныя на папяровым носьбіце дадзеныя па ажыццяўленню плацяжоў. Накіраванне з банка выпіскі аб аплаце не патрабуецца. Усе банкаўскія зборы / пошліны за ажыццяўленне плацяжу на рахунак, у тым ліку збор за накіраванне вышэйзгаданай выпіскі, калі яна была аформленая, аплачваюцца заяўнікам.

Наяўныя грошы, банкаўскія карты, банкаўскія чэкі Пасольствам да аплаты не прымаюцца. Консульскі збор аплачваецца загадзя, за 7 працоўных дзён да дня планаванага звароту ў Пасольства.

Аплата консульскага збору праводзіцца толькі ў еўра.

Дакументы для здзяйснення консульскага дзеяння могуць быць прыняты да разгляду толькі пасля паступлення консульскага збору на рахунак Пасольства.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя:

Найменне банка: SEB

Ідэнтыфікацыйны код банка (BIC): ESSESESS

ІBAN: SE355 0000 0000 5277 8274 847

Атрымальнік плацяжу: Republiken Belarus Ambassad, Stockholm.

Пры аплаце неабходна таксама адзначаць апісанне да плацяжу: прозвішча і характар консульскага дзеяння, напрыклад, «Ivanou Ivan, return certificate».

Пры звароце ў Пасольства пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці