:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічныя адносіны з'яўляюцца найбольш актыўным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва, а Нарвегія выступае найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Беларусі сярод скандынаўскіх краін.

  Двухбаковы гандаль Беларусі і Нарвегіі за 2016-2020 гады 

млн. долараў ЗША

 

2016 2017 2018 2019 2020

таваразварот

268,4 294,6 305,3 330,0 311,9

экспарт

106,6 125,3 147,2 152,0 132,3

імпарт

161,8 169,3 158,0 178,0 179,6


У 2020 годзе таваразварот склаў 311,9 млн. долараў ЗША. Беларускі экспарт — 132,3 млн. долараў, імпарт з Нарвегіі — 179,6 млн. долараў.

 

                                                                                                                          Фота: Беларуская калійная кампанія

 

Аснову экспарту склалі калійныя ўгнаенні, рапсавы алей, пруткі з нелегіраванай сталі. У наменклатуры таксама прысутнічае высокатэхналагічная прадукцыя: машыны і механічныя прылады спецыяльнага прызначэння, прылады на вадкіх крышталях, лазеры, рэнтгенаўская апаратура, біноклі.

 

                                                                                                                   Фота: сайт кампаніі «Санта Брэмар»

 

У імпарце пераважае рыба. Пры гэтым у апошнія гады Беларусь трывала займае адно з першых месцаў у свеце па імпарту нарвежскай стронгі. У 2020 годзе пачаты пастаўкі ў Беларусь нарвежскай нафты.

У 2020 годзе абарот гандлю паслугамі склаў 32,5 млн. долараў, экспарт — 6,0 млн. долараў, імпарт — 26,5 млн. долараў. Найбольш значныя пазіцыі ў беларускім экспарце займаюць камп'ютэрныя, транспартныя і іншыя бізнэс паслугі.

У 2020 годзе аб'ём нарвежскіх  інвестыцый у Беларусь склаў 167,1 тыс. долараў. Назапашаны аб'ём нарвежскіх інвестыцый на 1 студзеня 2021 г. — 3,5 млн. долараў, у тым ліку 3,3 млн. долараў — прамыя інвестыцыі.

У Беларусі зарэгістравана 5 кампаній з нарвежскім капіталам (4 сумесныя арганізацыі і 1 замежная арганізацыя).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці