:

Палітычны дыялог

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія ўсталяваныя 4 лютага 1992 г.

Міністр замежных спраў Беларусі У.Сянько наведаў Нарвегію ў кастрычніку 1996 года.

Пасол Нарвегіі ва Украіне акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі і ўручыў даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы 2 мая 2017 г.

29 лістапада 2018 г. адбылося ўручэнне даверчых грамат Каралю Нарвегіі Паслом Беларусі Д.Мірончыкам (з рэзідэнцыяй у Стакгольме).

Беларуска-нарвежскі палітычны дыялог падтрымліваецца па лініі міністэрстваў замежных спраў.

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2016 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Нарвегіі Б.Брэндэ.

У студзені 2016 г. была адноўлена практыка правядзення двухбаковых кансультацый паміж МЗС, якія прайшлі ў Мінску на ўзроўні начальнікаў упраўленняў. Беларуска-нарвежскія кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў прайшлі ў 2017, 2018 і 2020 гадах.

5 снежня 2017 г. у г.Жэневе быў падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынкі тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Нарвегіяй у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзвюх краін У.Макея і І.Э. Сарэйдэ адбыліся ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў у 2018 і 2019 гадах.

 

У жніўні 2019 г. па запрашэнні старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора (ПКБМ), дэпутата Стортынга Й.Асфьеля старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Варанецкі і Пасол Д.Мірончык прынялі ўдзел у 28-й канферэнцыі ПКБМ у г.Осла.

 

У снежні 2019 г. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі А.Аўраменка наведаў Нарвегію. Адбылася яго сустрэча з Міністрам транспарту і камунікацый Нарвегіі Й.Г. Дале.

28 студзеня 2020 г. у г.Осла ў рамках візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Каралеўства Нарвегія адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі.

У красавіку 2020 г. па ініцыятыве нарвежскага боку адбылася тэлефонная размова міністраў замежных спраў У.Макея і І.Э. Сарэйдэ. Былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў ААН. Падкрэслена важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з пандэміяй.

У чэрвені і жніўні 2020 г. па ініцыятыве нарвежскага боку адбыліся тэлефонныя размовы намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін. Бакі абмяняліся думкамі па шырокаму спектру пытанняў беларуска-нарвежскіх адносінаў, а таксама аб сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Нарвегія, якая не з'яўляецца сябрам ЕС, у адносінах з Беларуссю прытрымліваецца агульнай палітычнай лініі Еўрасаюза і дэкларуе, што падзяляе падобныя мэты з Бруселем. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года афіцыйны Осла далучыўся да санкцый ЕС у дачыненні да нашай краіны.

У выніку крызісу ў адносінах з краінамі Захаду скарацілася колькасць беларуска-нарвежскіх кантактаў на ўсіх узроўнях, па асобных напрамках яны поўнасцю прыпынены. Беларускі бок працягвае выступаць за развіццё канструктыўных адносін з усімі міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку Нарвегіяй, і заклікае адмовіцца ад канфрантацыйнай палітыкі, накіраванай супраць інтарэсаў народа Беларусі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці