:

Даклад «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету»

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прадставіла чарговы даклад «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету — 2023».

Даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных дзяржавах свету, які падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца лагічным працягам практыкі па шырокаму асвятленню знешнепалітычным ведамствам інфармацыі аб тых укаранёных сістэмных праблемах, з якімі сутыкаюцца заходнія грамадства ў галіне выканання правоў чалавека.

Дакумент не ўтрымлівае параўнанняў і рэйтынгаў і не прэтэндуе на паўнату прадстаўлення сітуацыі з правамі чалавека ў згаданых краінах. У ім прыводзяцца толькі асобныя выпадкі, а таксама дадзена іх пэўная юрыдычная кваліфікацыя з пункту гледжання адпаведнасці узятым на сябе міжнародным абавязацельствам.

Беларусь выступае за аб'ектыўны, узважаны і ўсебаковы падыход да супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, уключаючы правы чалавека. Больш падрабязна азнаёміцца са зместам дакладу можна па наступнай спасылцы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці