:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Швецыі

02.04.2020 г.

2 красавіка 2020 года адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Швецыі Анн Ліндэ.

Кіраўнік шведскага знешнепалітычнага ведамства падзякавала беларускага калегу, а таксама авіякампанію «Белавія» і калектыў МЗС Беларусі за садзейнічанне ў вяртанні больш за 70 грамадзян Швецыі з Турэцкай Рэспублікі. Было адзначана цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва дзвюх краін у пытанні ўзаемнай дапамогі грамадзянам у вяртанні на радзіму.

Міністры падкрэслілі важнасць салідарных падыходаў і сумесных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19, а таксама прадухіленні доўгатэрміновых негатыўных наступстваў пандэміі для міжнароднага гандлю і адносін паміж краінамі.

Абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з перспектывамі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяннем у межах Усходняга партнёрства, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.

Да даведкі. 31 сакавіка 2020 г. рэйсамі авіякампаніі «Белавія» са Стамбула ў Стакгольм праз Мінск дастаўлена больш за 70 грамадзян Швецыі. З турэцкім бокам, які закрыў з 28 сакавіка паветраную прастору для міжнародных палётаў, была дасягнута дамоўленасць аб ажыццяўленні рэйса па маршруце Стамбул — Мінск у мэтах эвакуацыі грамадзян. Для авіяперавозкі беларускі бок выдзеліў борт максімальнай умяшчальнасці, а «Белавія» ажыццявіла дадатковы рэйс па маршруце Мінск — Стакгольм.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці