:
BE

Аб памятным мерапрыемстве да трагічнай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2023 г.

22 чэрвеня 2023 года Пасольства Беларусі ў Швецыі правяло памятнае мерапрыемства, прымеркаванае да смутнай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзя Хатынскай трагедыі.

Удзел у цырымоніі прынялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін СНД у Стакгольме, уключаючы Паслоў Азербайджана, Казахстана, Расіі, Часовага паверанага ў справах Узбекістана.

У сваім выступленні Пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык падкрэсліў важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай.

«Трагедыя Хатыні – не выпадковы эпізод вайны. Спрабуючы знішчыць дзяржаўнасць, эканоміку і культуру беларускага народа, нямецкія захопнікі і іх памагатыя разбурылі і спалілі 209 гарадоў і пасёлкаў, больш за 9 200 вёсак … гэта план усвядомленага генацыду.»

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена экспазіцыя «Хатынская трагедыя. 80 гадоў болю, смутку і памяці», якая падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь».

 

Выстава ўключае фатаграфіі розных гадоў, якія адлюстроўваюць памяць аб мірных жыхарах – ахвярах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ўнікальныя дакументальныя сведчанні злачынстваў, учыненых акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны.

Таксама прэзентавана серыя кніг  «Генацыд беларускага народа», падрыхтаваная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у ходзе расследавання крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Звесткі з крымінальнай справы закліканы спыніць спробы сказіць і абясцэніць гістарычныя факты, яны таксама дапамогуць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад нацысцкага генацыду.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці