:

Часовы павераны В.А. Міхайлаў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у Пасольстве Нарвегіі

01.09.2026 г.

31 жніўня 2026 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя В.А. Міхайлаў наведаў Пасольства Каралеўства Нарвегія, дзе пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю Караля Нарвегіі Харальда V.

Падчас кароткай гутаркі з Амбасадарам Нарвегіі ў Швецыі Нільсам Энгельшыёнам было падкрэслена, што кіраўніцтва Беларусі і ўсе беларусы падзяляюць боль страты і выказваюць салідарнасць з нарвежскім народам у такі цяжкі момант.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці