:

Аб 2-й Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРАМ.Беларусь»

02.06.2026 г.

Запрашаем прыняць удзел у 2-й Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРОМ. Беларусь», якая пройдзе ў г.Мінску з 30 верасня
па 2 кастрычніка 2026 г.

Выстава «ІННАПРОМ. Беларусь» – гэта найбуйнейшае міжнароднае спецыялізаванае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў сферы прамысловасці і інавацый, якое аб'ядноўвае прадпрыемствы-вытворцаў, навукова-тэхнічныя арганізацыі, дзяржаўныя карпарацыі, асацыяцыі бізнесу, інвестыцыйныя кампаніі, фінансава-крэдытныя ўстановы, органы дзяржкіравання, грамадскія аб'яднанні.

Арганізатарамі выставы «ІНАПРОМ. Беларусь” выступаюць Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

У 2025 годзе плошча выставы склала больш за 20 тыс. кв.м. Мерапрыемства наведалі больш за 14 тыс. чалавек з 24 краін свету. На палях выставы падпісана 80 розных дакументаў (пратаколы рабочых груп, пагадненні, мемарандумы), а таксама 34 камерцыйныя кантракты (дагаворы, пагадненні) на суму каля 270 млн. долараў ЗША.

Больш падрабязная інфармацыя даступная па спасылцы:https://belarus.biwexpo.com/

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці