Аб IV Міжнародным фестывалі «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ»
10.04.2026 г.Запрашаем прыняць удзел у IV Міжнародным фестывалі «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ МОДНАЕ», які пройдзе ў г.Мінску з 26 па 28 чэрвеня 2026 г.
Святая лёну – гэта:
конкурс дызайнераў адзення (тры намінацыі: «Аўтарская калекцыя», «Моднае-народнае. Этна-калекцыя», «Прамысловая калекцыя»);
мастацкія конкурсы і конкурсы мадэлей;
мерапрыемствы для прафесійнай супольнасці дызайнераў, семінары па падрыхтоўцы кадраў для лёгкай прамысловасці і перспектывам выкарыстання гісторыка-культурнага патэнцыялу для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі;
паказы калекцый новага сезона ад маладых дызайнераў і вядучых прадпрыемстваў галіны;
гастранамічны майстар-клас «Лён уродзіць – апране і накарміць» з дэгустацыяй;
інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы-продажы айчынных тавараў, культурна-пазнавальныя і спартыўна-забаўляльныя праграмы
Першае «Свята лёну» адбылося ў 2023 годзе. У перыяд з 2023 па 2025 гады ў конкурсах і брэнд-паказах «Роднае моднае» прынялі ўдзел больш за 100 калекцый дызайнераў і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Турцыі, Ірана, Туркменістана, Нігерыі.
Больш падрабязная інфармацыя даступна па спасылцы: https://belbrandaudit.by/svyata-lnu/ .