:

Аб візіце Пасла Д.Мірончыка ў Нарвегію

20.05.2022 г.

16-17 траўня Пасол Беларусі ў Швецыі і Нарвегіі (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Мірончык наведаў Каралеўства Нарвегія для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных да нацыянальнага свята краіны – Дня Канстытуцыі.

Упершыню з пачатку пандэміі каранавіруса свята адбылося ў вочным фармаце.

У адпаведнасці з пратаколам святкавання Дня Канстытуцыі, Пасол прысутнічаў на парадзе перад рэзідэнцыяй Кіраўніка нарвежскай дзяржавы, а таксама зрабіў віншавальны запіс у рэгістр Каралеўскай сям'і.

Падчас пратакольных мерапрыемстваў Пасол Дзмітрый Мірончык абмяняўся думкамі з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады, бізнесу і аналітычных структур па пытаннях двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і асобных тэмах глабальнага парадку дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці