:

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам

17.05.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія на працягу доўгага часу эфектыўна развівалі гуманітарнае і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў сферы машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі, спорту.

«Нас аб'ядноўваюць клопат пра сваіх грамадзян, імкненне да міру і стварэння, суіснаванне ў згодзе з суседзямі, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Упэўнены, што аднаўленне двухбаковага дыялогу, заснаванага на такім фундаменце, адпавядае інтарэсам насельніцтва абедзвюх дзяржаў, у першую чаргу зацікаўленасці ва ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне. Нашы дзверы заўсёды будуць адчынены для нарвежскіх сяброў».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці