:

Aб усталяванні часовага бязвізавага ўезду для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў

17.07.2024 г.

Рашэннем Кіраўніка дзяржавы існуючы з 2022 года бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) распаўсюджаны на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы:

 1. Аўстрыйская Рэспубліка.

2. Княства Андора.

3. Каралеўства Бельгія.

4. Рэспубліка Балгарыя.

5. Боснія і Герцагавіна.

6. Дзяржава-горад Ватыкан.

7. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

8. Венгрыя.

9. Грэцкая Рэспубліка.

10. Каралеўства Данія.

11. Ірландыя.

12. Рэспубліка Ісландыя.

13. Каралеўства Іспанія.

14. Італьянская Рэспубліка.

15. Рэспубліка Кіпр.

16. Княства Ліхтэнштэйн.

17. Вялікае Герцагства Люксембург.

18. Рэспубліка Мальта.

19. Княства Манака.

20. Каралеўства Нідэрландаў.

21. Каралеўства Нарвегія.

22. Партугальская Рэспубліка.

23. Румынія.

24. Рэспубліка Сан-Марына.

25. Рэспубліка Паўночная Македонія.

26. Славацкая Рэспубліка.

27. Рэспубліка Славенія.

28. Фінляндская Рэспубліка.

29. Французская Рэспубліка.

30. Федэратыўная Рэспубліка Германія.

31. Рэспубліка Харватыя.

32. Чэшская Рэспубліка.

33. Швейцарская Канфедэрацыя.

34. Каралеўства Швецыя.

35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Для грамадзян названых дзяржаў з 8:00 19 ліпеня 2024 г. ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, выезду з Беларусі праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на падставе сапраўдных дакументаў для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 сутак з дня ўезду. Бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты ў Рэспубліцы Беларусь, які ўжываўся да гэтага часу, таксама захоўваецца.

Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць рухацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.

Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў да 31 снежня 2024 г. ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Пры гэтым уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў, выдадзеных дзяржавамі – членамі ЕС, могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці