Часовы павераны В.А. Міхайлаў пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у Пасольстве Грузіі
20.03.2026 г.20 сакавіка 2026 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Міхайлаў В.А. наведаў Пасольства Грузіі, дзе пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсёй Грузіі Іліі II.
Падчас кароткай гутаркі з Паслом Грузіі ў Швецыі Іракліем Хуцураўлі было падкрэслена, што кіраўніцтва Беларусі і ўвесь беларускі народ падзяляе боль страты і выказвае салідарнасць з грузінскім народам у гэты цяжкі момант.