Аб паездцы Часовага паверанага В.А. Міхайлава ў Лунд
11.11.2026 г.6 — 7 лістапада 2026 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Міхайлаў В.А. здзейсніў рабочую паездку ў г.Лунд.
У рамках візіту адбылася сустрэча з прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, падчас якой былі абмеркаваны перспектывы развіцця навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Адначасова ў гонар Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада былі праведзены работы па доглядзе магілаў савецкіх салдат на Паўночных могілках г.Лунда і праведзена цырымонія ўскладання кветак.