Аб мерапрыемстве з нагоды дня касманаўтыкі
13.04.2026 г.10 красавіка 2026 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя сумесна з калегамі з Расіі, Індыі, Казахстана, Кубы і Узбекістана на базе расейскай дыпмісіі правяло ўрачыстае мерапрыемства ў гонар Дня касманаўтыкі.
У рамках мерапрыемства былі арганізаваны фотавыстава і дэманстрацыя дакументальных фільмаў, прысвечаных даследаванню космасу і 65-годдзю першага палёту чалавека ў космас. Беларуская частка была прадстаўлена фотаэкспазіцыяй і відэахронікай аб першым палёце ў космас касманаўта Рэспублікі Беларусь М.Васілеўскай (палёт адбыўся 23 сакавіка 2024 г. у складзе экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25»).
У сваім уступным слове Часовы Павераны Беларусі У.А. Міхайлаў падкрэсліў шматгадовы вопыт і дасягненні Рэспублікі Беларусь па асваенні космасу, значны ўклад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў развіццё касмічнай навукі, поспехі беларускага-расійскага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Мерапрыемства выклікала шчырую цікавасць сярод гасцей і шмат пазітыўных водгукаў.