Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Гандлёва-эканамічныя адносіны з'яўляюцца найбольш актыўным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва, а Нарвегія выступае важным гандлёвым партнёрам Беларусі сярод скандынаўскіх краін.
Двухбаковы гандаль Беларусі і Нарвегіі за 2017-2021 гады
млн. долараў ЗША
|
2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |
таваразварот |
294,6 | 305,3 | 330,0 | 311,9 | 350,7 |
экспарт |
125,3 | 147,2 | 152,0 | 132,3 | 173,3 |
імпарт |
169,3 | 158,0 | 178,0 | 179,6 | 177,4 |
У 2021 годзе таваразварот склаў 350,7 млн. долараў ЗША. Беларускі экспарт — 173,3 млн. долараў, імпарт з Нарвегіі — 177,4 млн. долараў.
У 2021 годзе абарот гандлю паслугамі склаў 52,4 млн. долараў, экспарт — 10,2 млн. долараў, імпарт — 42,2 млн. долараў.
У 2021 годзе аб'ём нарвежскіх прамых інвестыцый у Беларусь склаў 108,5 тыс. долараў.