Парадак прыёму дакументаў
♦ Асаблівасці прыёму дакументаў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19
З улікам распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прыём усіх грамадзян ажыццяўляецца толькі па папярэдняму запісу, за выключэннем пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, у першую чаргу для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай пашпарта.
Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці медыцынскай маскі. Да прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш за аднаго чалавека адначасова, у выключных выпадках — у суправаджэнні члена сям'і.
Таксама прасілі б звярнуць увагу на тое, што шэраг консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам можна падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, пашпарта для пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, а таксама візавыя заяўкі (за выключэннем асобных выпадкаў) родным і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі — на вас.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні па гэтым пытанні можна па тэлефоне +46851700991 (у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00) альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.
Просім напярэдадні наведвання Пасольства адсочваць магчымыя абнаўленні інфармацыі адносна ажыццяўлення консульскага прыёму.
Папярэдне запісацца можна па тэлефоне +46 8 517 00 991: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца (з 15.00 да 17.00), серада (з 10.00 да 12.00) альбо па электроннай пошце sweden.consul@mfa.gov.by.
♦ Магчымасці прыёму дакументаў па пошце
Магчымасць напраўлення дакументаў па пошце/зваротнай адпраўкі разглядаецца Консульскай службай у індывідуальным парадку. Адпаведную інфармацыю неабходна папярэдне удакладняць па тэлефоне Пасольства +46851700991.
Адпраўка па пошце ажыццяўляецца толькі ў форме заказнога ліста або з выкарыстаннем кур’ерскіх служб дастаўкі.
Для зваротнай адпраўкі, уключаючы дастаўку ў Нарвегію, Данію, да дакументаў, якія накіроўваюцца ў Пасольства, прыкладаецца канверт са зваротным адрасам і раздрукаваная накладная (штрых-код з указаннем адрасоў адпраўніка і атрымальніка), аформленая праз інтэрнэт-сайт паштовага аператара PostNord (паслуга “Send Direct”) або кур’ерскія службы дастаўкі.
Пасольства не нясе адказнасці за магчымыя рызыкі, звязаныя з адпраўкай дакументаў па пошце.